Сгорел сарай в агрогородке Шайтерово

Згарэў хлеў у аграгарадку Шайцерава

Трывожны званок ратавальнікам паступіў 27 лістапада каля 2:32 гадзін ночы. На 101 паведамілі, што ў аг. Шайцерава па вул. Цэнтральнай гарыць гаспадарчая пабудова.

Калі пажарныя прыбылі да месца выкліку, хлеў гарэў адкрытым полымем.

Хлеў 1972 года пабудовы электрыфікаваны, не газіфікаваны.

Гаспадыня хлява, 1937 г.н., пенсіянерка, пражывае адна. На момант узнікнення пажару знаходзілася дома. Менавіта яна і выклікала ратавальнікаў на дапамогу.

У выніку пажару ў двух гаспадарчых пабудовах знішчаны дах, пашкоджаны столі, сцены і маёмасць.

Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Якія няспраўнасці электрычнай праводкі і электрапрыбораў часцей за ўсё прыводзяць да пажару?

Старая праводка! З часам ізаляцыя правадоў разбураецца і губляе свае ўласцівасці, таксама яе могуць пашкодзіць грызуны. Абклейванне шпалерамі і афарбоўка фарбай спрыяюць распаўсюджванню гарэння ў выпадку перагрузкі або кароткага замыкання.

Згарэў хлеў у аграгарадку Шайцерава