Не прожигай свою жизнь

Не прапальвай сваё жыццё

У лістападзе ратавальнікі традыцыйна праводзяць рэспубліканскую акцыю «Не прапальвай сваё жыццё!».

Мэта – папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Сёлета акцыя пачалася 8 лістапада і завершыцца 28 лістапада. Дастукацца да кожнага і прадухіліць трагедыі, менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі.

Першы этап акцыі пройдзе ў выглядзе гутарак з працоўнымі калектывамі раёна, з грамадзянамі на пасяджэннях грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, а таксама ў інтэрнаце ЖКГ па вул.Кобзуна.

У другім этапе ратавальнікі выставяць пасты бяспекі ў месцах з масавым знаходжаннем людзей, месцах гандлю і прыпынку аўталавак.

З пачаткам акцыі заклікаем Вас беражліва ставіцца да сваёй бяспекі: адключаць ад сеткі электрапрыборы пасля выкарыстання, пры курэнні не дапускаць падзення іскар і вугольчыкаў на гаручыя паверхні, а таксама выконваць правілы бяспечнай топкі печы, каб усё гэта не прывяло да пажару.

Не прапальвай сваё жыццё