Як не дапусціць пажару ад электраправодкі і электрапрыбораў
Узнікненне загаранняў у жылых дамах часта звязана з электрычнасцю: ці то парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электраабсталявання, няспраўнасці або зношанасць электрычнай сеткі.
Напамінае некаторыя меры засцярогі пры эксплуатацыі электрычных прыбораў.
Забараняецца:
- эксплуатаваць электраправодку і кабелі з бачнымі парушэннямі ізаляцыі;
-карыстацца разеткамі з пашкоджаннямі;
-карыстацца электранагравальнымі прыборамі, якія не маюць прылад цеплавой абароны, а таксама пры адсутнасці або няспраўнасці тэрмарэгулятараў, прадугледжаных канструкцыяй;
-прымяняць самаробныя электранагравальныя прыборы;
- не выкарыстоўваць самаробныя электранагравальныя прыборы, асабліва вялікай магутнасці, на якую электрасетка дома не разлічана.
-пакідаць без нагляду ўключанымі ў электрычную сетку электранагравальныя прыборы, у тым ліку тыя, што знаходзяцца ў рэжыме чакання, за выключэннем тых, якія могуць або павінны знаходзіцца ў кругласутачным рэжыме працы ў адпаведнасці з інструкцыяй завода-вытворцы;
-размяшчаць каля электрашчытоў гаручыя, лёгкаўзгаральныя рэчывы і матэрыялы;
-выкарыстоўваць часовую электраправодку, а таксама падаўжальнікі для харчавання электрапрыбораў.
Пажарная бяспека электраправодкі забяспечваецца выкананнем наступных асноўных патрабаванняў:
-правільны выбар віду электраправодкі і спосабу яе пракладкі;
-адпаведнасць віду электраправодкі і характарыстык выкарыстоўваных правадоў, кабеляў і труб дапушчальным спосабам пракладкі па падтрымліваючых асновах і канструкцыях;
-правільны выбар электраабароны;
-мантаж электраправодкі павінен ажыццяўляцца спецыялістамі.
Памятайце! Выкананне правілаў бяспекі дапаможа зберагчы ваша жыццё і здароўе, а таксама захаваць маёмасць!