Акцыя «Маладзёжь за бяспеку»
«За моладдзю – будучыня» – з гэтым нельга не пагадзіцца, бо менавіта маладыя людзі заўсёды былі рухавікамі прагрэсу.
Важная роля ў гэтым працэсе аддадзена дзяржаве, таму што калі з малых гадоў ёй удасца прышчапіць маладым пачуццё патрыятызму і любоў да сваёй Радзімы, то яны, у сваю чаргу, укладзуць душу ў яе развіццё і дабрабыт.
МНС вялікую ўвагу надае працы з дзецьмі і моладдзю, што прыводзіць да іх збліжэння з працай ратавальнікаў і робіць іх «правай рукой» прапагандыстаў МНС падчас правядзення розных мерапрыемстваў па фарміраванні культуры бяспекі жыццядзейнасці. Адным з іх з'яўляецца рэспубліканская акцыя «Моладзь за бяспеку».
З 2 па 13 кастрычніка на маладое пакаленне будзе ўскладзена важная місія: павысіць узровень ведаў грамадства ў галіне бяспекі жыццядзейнасці і аказаць пасільную дапамогу ўсім, хто мае патрэбу – у першую чаргу, пажылым людзям.
У межах акцыі будзе праведзены марафон «101 дабро», урокі бяспекі, мерапрыемствы на пастах бяспекі, наведванне дома сямейнага тыпу. Маладзёжны дэсант разам з ратавальнікамі будзе праводзіць дадзеныя мерапрыемствы.
Таксама вектар зрушыцца ў бок Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. Для юных ратавальнікаў-пажарных пройдзе «У крузе сяброў БМААРАП», дзе рабят будуць чакаць творчыя нумары, конкурсы і віктарыны, таксама пройдзе ўручэнне першых членскіх білетаў і прысвячэнне ў рады БМААРАП.
Для жадаючых уступіць у рады БМААРАП будуць праведзены спартыўнае свята «Адвага, сіла і мужнасць», а таксама дыялогавая пляцоўка «101 пытанне ратавальніку».
МНС заклікае ўсіх школьнікаў выконваць правілы бяспекі: самастойна не разводзіць вогнішчы, тым больш у непрызначаных месцах, выключыць гульні з адкрытым агнём, сачыць за спраўнасцю электрапрыбораў, і, вядома ж, разам з бацькамі паклапаціцца пра бяспеку сваіх пажылых блізкіх.