Неасцярожнае абыходжанне з агнём ад газавай пліты абярнулася трагедыяй
16 лютага ва УАЗ «Верхнядзвінская ЦРБ» паступіла грамадзянка 1953 года нараджэння з цялеснымі пашкоджаннямі ў выглядзе апёкаў цела, якія пачалі гніць. На наступны дзень яна была пераведзена ў аддзяленне рэанімацыі ў сувязі з цяжкасцю траўм. Па заключэнні лекара, грамадзянка мела на той момант 40% апёкаў цела з I-IV ступені. Найбольш выяўленыя апёкі былі ў тваравой частцы (I ступені), грудной клетцы (III ступені) і пазушнай зоне (IV ступені). Таксама былі ўстаноўлены апёкі паражніны рота і слізістай носа.
Са слоў грамадзянкі, абставіны былі наступнымі:
7 лютага прыкладна ў 10 гадзін дня пачала рыхтаваць ежу. У гэты час ад газавай пліты загарэўся пояс халата, пасля пачала гарэць адзенне. Убачыўшы гэта, пабегла ў ванную яе тушыць. Калі дадому вярнуўся муж, ён убачыў, што адзенне абгарэла, і яна сама пацярпела ад агню. Пасля чаго ён адправіўся ў аптэку за лекамі. Ва ўстанову аховы здароўя не звярталіся з-за страху. Таксама грамадзянка патлумачыла, што ўзгаранне адбылося па яе ўласнай неасцярожнасці.
21 лютага ў сувязі са стабілізацыяй стану грамадзянка была пераведзена ва УАЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца» для далейшага лячэння. Нягледзячы на гэта 24 лютага яна сканала.
Так жыццё гераіні падзялілася на «да» і «пасля». Праўда, гэта «пасля» ўжо ніколі для яе не наступіць.
Каб папярэдзіць узнікненне любой пажару, заклікаем Вас заўсёды быць пільнымі. Бо любое стаўленне да бяспекі «спусціўшы рукавы» можа прывесці да небяспечных наступстваў, не толькі для маёмасці, але і для жыцця.