Неасцярожнасць прывяла да пажару
25 ліпеня ад грамадзяніна Ж. у Верхнядзвінскі РАУС паступіла паведамленне аб тым, што 23 ліпеня яму падпалілі фіранку ў верандзе кватэры праз фортку і 24 ліпеня падпалілі саму веранду. На месцы пажару працавала следча-аператыўная група.
Аказалася, напярэдадні знаёмы гаспадара праз адсутны элемент шклення веранды, занёс запаленую запалку для асвятлення памяшкання веранды, каб праверыць, ці зачынена ўваходная дзверы на засаўку. У выніку чаго, запалка падпаліла занавеску, якую ён самастойна і патушыў. Пасля, спалохаўшыся, з'ехаў дадому. На наступны дзень паўторна прыехаў для ўрэгулявання здарэння, што адбылося. Аднак дзверы ніхто не адчыніў. Знаходзячыся на ганку гэтага дома, выкурыў цыгарэту і неасцярожна кінуў непатушаны недакурак, які трапіў у стык драўлянага агароджы веранды. Пасля, паехаў дадому.
З тлумачэння гаспадара кватэры вынікае, што 23 ліпеня каля поўначы лёг спаць, уваходная дзверы была зачынена на замок. Раніцай убачыў, што ў памяшканні веранды на акне была пашкоджана цюль, на ёй з'явіліся сляды гарэння. Прыкладна ў 22:00 лёг спаць. Уночы прыкладна ў 23:00 прачнуўся ад стуку суседзяў, якія паведамілі пра гарэніне ганка і тумбачкі. Суседзі патлумачылі, што заўважылі агонь на ганку, патушылі і паведамілі пра здарэнне.
Прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём знаёмага гаспадара кватэры.
МНС нагадвае: неасцярожнасць з агнём можа трагічна адбіцца на жыцці чалавека. Будзьце пільныя і асцярожныя пры ўжыванні адкрытага агню і малых крыніц запальвання. Нават маленькі аганок ад запалкі можа спаліць, не шкадуючы, увесь дом.