Верхнедвинск. О безопасности в массы

Верхнядзвінск. Аб бяспецы ў масы

Ратавальнікі Верхнядзвінска разгарнулі навучальны пост бяспекі ў цэнтральным парку горада. Тут змаглі пагутарыць на тэму бяспекі жыццядзейнасці і дзеці, і дарослыя. Бачачы пажарную машыну, дзеці хацелі «акунуцца» ў пажарную справу і на сабе прымерыць баявое адзенне пажарных. Гэту ідэю падтрымалі і дарослыя, якія ацанілі складанасць гэтай прафесіі, надзеўшы на сябе нялёгкае абмундзіраванне і экіпіроўку пажарных.

Пакуль асабовы склад дзяжурнай змены паказваў пажарны аўтамабіль і распавядаў аб працы ратавальнікаў, навучаннем грамадзян правілам бяспечных паводзін занялася інспектар сектара прапаганды бяспекі жыццядзейнасці Крысціна Дамасевіч:

– Давайце ўявім, што вы сталі сведкамі ляснога пажару. Якія вашы дзеянні? – спытала ў маладой сям'і Крысціна Анатольеўна.

– Запомніце: пры выяўленні пажару не панікуйце і неадкладна тэлефануйце па нумары 112. Але каб пажару не адбылося, трэба ведаць асноўныя правілы бяспекі. Жарты з агнём небяспечныя, – Крысціна Дамасевіч закранула тэмы небяспекі электраабсталявання, печанай ацяплення, дзіцячай сваволі з агнём і неасцярожнага абыходжання з агнём.

Цэнтральны парк знаходзіцца побач з гарадскім пляжам. Ратавальнікі ў чарговы раз вырашылі нагадаць адпачывальнікам аб правілах бяспекі на вадаёмах.

– Будзьце пільныя ля вады. Не пакідайце дзяцей адных без нагляду. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! – звярнуліся ратавальнікі да грамадзян.

З дапамогай прадстаўнікоў МНС госці парку правялі час з карысцю, прынялі ўдзел у навучальных конкурсах і гульнях, а таксама атрымалі памятныя прызы і буклеты па бяспецы.

Галерэя выяў

Верхнядзвінск. Аб бяспецы ў масы