Начны пажар
У ноч на 4 ліпеня пажарныя Верхнядзвінска выехалі на пажар дома ў аг. Шайцерава па вуліцы Цэнтральнай.
Паведамленне ў дзяжурную службу паступіла ў 2:45 ночы. Па прыбыцці падраздзялення МНС да месца пажару назіралася адкрытае гарэнне дома. Гаспадар 1966 г.н., які пражываў адзін, на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў суседа.
Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні самім гаспадаром дома.
МНС папярэджвае: будзьце асцярожныя пры абыходжанні з агнём, асабліва пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янэння. Памятайце, што пажар лягчэй прадухіліць, чым патушыць.