Што рабіць, каб не дапусціць лясны пажар?
Каб пазбегнуць узнікнення пажараў, неабходна выконваць правілы паводзінаў у лесе.
Пры наведванні лясоў забараняецца:
- кідаць у лесе запаленыя запалкі, недакуркі, тлеючыя анучы;
- разводзіць вогнішча ў густых зарасніках і хваёвым моладняку, пад нізкасхільнымі кронамі дрэў, побач са складамі драўніны, тарфу, у непасрэднай блізкасці ад саспелых сельскагаспадарчых культур;
- пакідаць у лесе самазагаральны матэрыял: анучы і анучкі, прасякнутыя маслам або бензінам, шкляную тару і посуд, якая ў сонечнае надвор'е можа сфакусаваць сонечны прамень і запаліць сухую расліннасць;
- выпальваць сухую траву на лясных палянах, у садах, на палях, пад дрэвамі;
- падпальваць трыснёг;
- разводзіць вогнішча з дапамогай лёгкаўзгаральных вадкасцей або ў ветраное надвор'е;
- пакідаць вогнішча без нагляду або непатушаным пасля пакідання стаянкі.