Канікулы без дыму і агню!
У перыяд летніх канікул у Верхнядзвінскім раёне праходзіць прафілактычная акцыя «Канікулы без дыму і агню», якая ахоплівае прышкольныя і летнія аздараўленчыя лагеры, а таксама ўстановы дашкольнай адукацыі.
Летнія канікулы – гэта шчаслівая і самая доўгачаканая пара для ўсіх школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд колькасць пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх узрастае. Нярэдка дзеці застаюцца без нагляду дарослых, а таму для арганізацыі вольнага часу дзяцей на Верхнядзвіншчыне пачынаюць працу школьныя і летнія лагеры, у якіх нярэдкімі гасцямі становяцца работнікі МНС.
Галоўная мэта ратавальнікаў – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі па прычыне дзіцячай свавольства з агнём, а таксама гібель дзяцей на вадаёмах.