Верхнедвинск. О династии спасателей

Верхнядзвінск. Пра дынастыю ратавальнікаў

Дынастыя ратавальнікаў не заўсёды бацька і сын. У нашым матэрыяле мы раскажам вам гісторыю пра двух мужчын з прозвішчам Аблец і імем Сяргей: адзін з іх дзядзька – былы інспектар нагляду, другі пляменнік – цяперашні старшы інструктар-ратавальнік.

Аблец Сяргей Васільевіч на службу прыйшоў у лістападзе 1994 года на пасаду начальніка каравула ваенізаванай пажарнай часці №2 г.п.Асвея Верхнядзвінскага раёна. У гэты час ішла ваенізацыя гэтай часці. У студзені 1995 года прызначаны інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду пажарнай часці г.Верхнядзвінска, дзе адпрацаваў на гэтай пасадзе да красавіка 2014. А з 2018 года ўступіў у шэрагі ветэранскай арганізацыі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

– Быў вельмі рады, калі ў рады нашых супрацоўнікаў устаў пляменнік. Я яму так і сказаў – не хвалюйся, усё будзе добра! – падзяліўся ўспамінам Сяргей Васільевіч.

Яго пляменнік Аблец Сяргей Ігаравіч прыйшоў на службу ў МНС 4 ліпеня 2012 года на пасаду камандзіра аддзялення пажарнага аварыйна-ратавальнага паста № 14.

– Дастойным прыкладам нясення службы быў мой дзядзька, які і расказаў пра ўсе нюансы, з якімі мне давядзецца сутыкнуцца на службе. Падтрымліваў у няпростых сітуацыях і дапамагаў парадай зыходзячы з уласнага досведу нясення службы, – расказаў Сяргей Ігаравіч.

Пасля некалькіх гадоў на пасадзе камандзіра аддзялення быў прызначаны начальнікам таго ж пажарнага паста. На якім праслужыў да 31 кастрычніка 2021 года. А з наступнага дня працягнуў сваю службу ўжо ў пажарным аварыйна-ратавальным пасту №11, спачатку ў якасці начальніка, а пасля і па сей час – на пасадзе старшага інструктара-ратавальніка.

10 гадоў таму Сяргей Ігаравіч сустрэў сваю будучую жонку. У 2017 годзе – вяселле, а ў 2021 – нараджэнне сына Марка.

– Дома заўсёды ўтульна і спакойна. Тут я атрымліваю зарад энергіі і жаданне імкнуцца наперад, дабівацца чагосьці большага і не стаяць на месцы, – падзяліўся Сяргей Ігаравіч і працягнуў: – У нашай сям'і вельмі цэніцца прафесія «Ратавальнік». З нараджэння сына прыцягваюць пажарныя машыны. Жонка ганарыцца і паважае гэту нялёгкую працу.

Сяргей «малодшы» расказаў пра свой першы выезд на пажар: «Пажар здарыўся ў аг.Сар'я. Гарэў дом. Ад хвалявання я скамянеў, атрымаўшы выклік па тэлефоне 101. Безумоўна, страх прысутнічаў. Баяўся, што раптам нешта зраблю не так. Бо ад мяне залежаць чалавечыя жыцці. Апынуўшыся на месцы, страх сышоў і ў галаве адразу выбудоўваецца план дзеянняў.

– Мой дзядзька часта распавядаў пра сваю прафесію. Я глядзеў на яго ў форме і разумеў – колькі чалавечых жыццяў ён ратуе, рызыкуючы сабой. Гледзячы на ​​яго прыклад, я прыняў рашэнне працягнуць дынастыю пажарных у нашай сям'і, – успомніў з гордасцю мінулыя гады Сяргей Ігаравіч.

Галерэя выяў

Верхнядзвінск. Пра дынастыю ратавальнікаў