Парады бацькам перад канікуламі
ПАВАЖАНЫЯ ДЗЕЦІ!
З пачаткам канікул у дзяцей з'яўляецца больш вольнага часу. Пры гэтым іх падсцерагаюць небяспекі дома, на дзіцячых пляцоўках, каля вадаёмаў і на дарогах. Каб адпачынак прайшоў без бед, ратавальнікі нагадваюць важныя правілы:
- паклапаціцеся аб занятасці дзяцей;
- захоўвайце запалкі, запальніцы ў недаступных для дзяцей месцах;
- не дазваляйце дзецям самастойна карыстацца электрапрыборамі, газавым абсталяваннем і запальваць агонь у печах;
- растлумачце, што пры пажары трэба неадкладна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца;
- паказвайце прыклад бяспечных паводзін, знаходзячыся з дзецьмі дома ці на дзіцячай пляцоўцы;
- нагадайце нумары экстранных службаў;
- ні пры якіх абставінах не пакідайце дзяцей адных!
Калі ласка, зрабіце ўсё, каб канікулы вашых дзяцей прайшлі паспяхова!