Будзьце пільныя на вадзе
Паводле аператыўных даных МНС на 20 красавіка 2023 г. пры розных абставінах тапельцаў у рэспубліцы загінула 87 чалавек, з іх 4 непаўналетніх.
Неабходна адзначыць, што штогод пры надыходзе купальнага сезона фіксуецца рост інцыдэнтаў, звязаных з гібеллю і выратаваннем грамадзян на вадзе пры купанні, у тым ліку непаўналетніх. Так, у 2022 годзе пры розных абставінах тапельцаў у рэспубліцы загінула 390 чалавек, з іх 26 непаўналетніх (у тым ліку 102 – пры купанні, з іх 15 непаўналетніх, і 71 – пры падзенні ў ваду, з іх 4 непаўналетніх).
Забараняецца
– купанне ў забароненых месцах, у т.л. абводненых кар'ерах, меліярацыйных каналах, сажалках-капанях, тэхналагічных водных аб'ектах, у месцах знаходжання портаў, плацін, дамб, шлюзаў, іншых гідратэхнічных збудаванняў, а таксама ў цёмны час сутак;
– ужыванне на пляжах алкагольных і слабаалкагольных напояў;
– купанне ў стане алкагольнага ап'янэння і (або) у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
– заплываць за межы, якія абазначаюць акваторыю пляжу;
– плаваць на спартыўным інвентары, дошках, ляжаках, бярвёнах, аўтакамерах, надуўных матрацах, іншых прадметах;
– скакаць у ваду з суднаў, плывучых аб'ектаў, а таксама мастоў, прычалаў, плацін, дамб, іншых гідратэхнічных збудаванняў.
– ладзіць гульні ў вадзе, звязаныя з ныраннем і захопам тапельцаў, а таксама здзяйсненнем іншых дзеянняў, якія могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку;
– наведваць пляж малалетнім дзецям без суправаджэння дарослых;
– пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду;
– падаваць ілжывыя сігналы трывогі і г.д.