Верхнядзвінск. Памятаем і цэнім вас – ветэраны!
Раніца 17 красавіка ў Верхнядзвінскім падраздзяленні МНС пачалася са святочнага настрою. Ратавальнікі займаліся падрыхтоўкай да доўгачаканай сустрэчы з заслужанымі ветэранамі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.
У гэты дзень ветэраны пажарнай службы былі запрошаны на ўрачысты сход у пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 горада Верхнядзвінска. Дзе чыясьці служба толькі пачыналася, дзе ў усіх з'яўляліся новыя сябры і таварышы, дзе заслужана атрымлівалі свае першыя пагоны афіцэра.
У цёплай абстаноўцы да прысутных звярнуўся начальнік аддзела Уладзімір Раманенка:
– Сёння – мы ад усёй душы віншуем Вас з Днём ушанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Памятаем Ваш уклад і пажарную справу.
Далей прагучалі словы падзякі за ўкладзеныя сілы і працу на карысць Радзімы, за той неацэнны вопыт, які ветэраны перадалі маладому пакаленню ратавальнікаў.
Урачыстая частка працягнулася ўручэннем заслужаных узнагарод.
Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне ўзаемадзеяння ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з Днём ушанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях памятным нагрудным знакам «165 год пажарнай службе» быў узнагароджаны Шук Андрэй Пятровіч.
Памятным нагрудным знакам «20 гадоў БДА «Выратавальнік» былі ўзнагароджаны: Астапковіч Уладзімір Анатольевіч, Добрынец Аляксандр Анатольевіч, Дзянісёнак Сяргей Цімафеевіч, Вашкель Леанід Міхайлавіч, Снопок Алег Уладзіміравіч, Батранец Віктар Мікалаевіч, Чарнаок Аляксандр Аляксандравіч і Аблец Сяргей Васільевіч.
Падзякай начальніка Верхнядзвінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях за сумесную і плённую працу былі ўзнагароджаны: Навікоў Алег Анатольевіч, Петух Уладзімір Міхайлавіч і Дзярко Аляксей Віктаравіч.
Разам з узнагародамі ўсім прысутным быў уручаны таксама спецыяльны выпуск часопіса «Служба выратавання».
З віншавальным словам выступіў падпалкоўнік запасу, старшыня раённага аддзялення БДА «Выратавальнік» Астапковіч Уладзімір Анатольевіч:
– Раней, 17 красавіка, быў Днём Савецкай пажарнай аховы. Успамінаю, як было цяжка… Калісьці я – яшчэ лейтэнант, а ўжо начальнік падраздзялення. Мая задача была – быць узорным афіцэрам і годным камандзірам. Вельмі рады бачыць усіх вас.
Кожны з прысутных падзяліўся часткай сваіх прыемных успамінаў аб нялёгкіх службовых часах. Нотачкай настальгіі сталі гістарычны формуляр і фатаграфіі былых гадоў.
– Усе вы годна прайшлі свой прафесійны шлях. А мы будзем прыкладаць максімальныя намаганні, каб годна яго працягваць, – звярнуўся начальнік Верхнядзвінскага падраздзялення да ветэранаў пажарнай службы.
Урачыстая частка сустрэчы змянілася неафіцыйнай абстаноўкай за кубкам гарбаты і тортам у выглядзе пажарнай машыны.
Напярэдадні свята работнікамі аддзела было прынята ўдзел у добраўпарадкаванні магілы ветэрана аддзела. Кот працаваў да 2013 года на пасадзе кіроўцы ПАСП 11 Бігосава.