Апрельские праздничные дни должны быть безопасными

Святочныя красавіцкія дні павінны быць бяспечнымі

Вялікдзень – найстаражытнейшае і найважнейшае хрысціянскае свята. 9 красавіка адзначалі Вялікдзень каталікі, а праваслаўныя праз тыдзень – 16 красавіка. І каб надыходзячыя святы не былі азмрочаны непрыемнасцямі, неабходна памятаць і галоўнае – выконваць найпрасцейшыя правілы бяспекі.

Пры наведванні цэркваў і храмаў:

– будзьце асцярожныя пры запальванні свечак з падсвечнікаў, закочвайце рукавы адзення;

– падвязвайце моцна хусткі і прыбірайце валасы, памяншаючы рызыку траплення на іх агню свечкі;

– сачыце за дзецьмі, каб яны не размясцілі запаленую свечку побач з вашым адзеннем;

– у выпадку ўзгарання адзення хутка скіньце яго, паспрабуйце патушыць яго падручнымі сродкамі тушэння – вадой або скарыстайцеся вогнетушыцелем;

– візуальна азнаёмцеся з планіроўкай царквы (храма), каб ведаць шляхі эвакуацыі;

– у выпадку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння аб пажары не палохайцеся, пакідайце памяшканне, не ствараючы панікі і цісканіны, паведаміце аб здарэнні ў МНС па тэлефоне 101 або 112.

Калі Вы вырашылі ўсталяваць запаленую свечку дома, то зрабіць гэта варта ў незгаральнай падстаўцы далей ад лёгкаўзгаральных прадметаў і не забываць пастаянна кантраляваць працэс яе гарэння.

Пры наведванні месцаў пахавання (могілак):

– не кідайце запаленыя запалкі і недакуркі;

– не падпальвайце сухую траву, не разводзь

Святочныя красавіцкія дні павінны быць бяспечнымі