З 2021 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці рэалізуецца пілотны праект «Васільковы край». Яго асноўная мэта - прасоўванне турыстычнага патэнцыялу рэгіёна на ўнутраным і знешнім рынках.
У межах праекта распрацоўваюцца: арыгінальныя маршруты, туры выхаднога дня, квэст-праграмы і г.д., інфармацыю пра якія турысты могуць атрымаць у турыстычных інфармацыйных цэнтрах, размешчаных на тэрыторыі гарадоў і раёнаў Васільковага краю.
У межах праекта праводзяцца розныя культурна-масавыя і іншыя мерапрыемствы з прэзентацыяй пілотнага праекта. Усе праводныя падзейныя мерапрыемствы таксама брэндуюцца.
Галоўны турыстычны
Брэнд праекта - QR-код
«Васільковы гід», перайшоўшы па якім можна даведацца асноўныя звесткі пра аб'ект, які ўяўляе гісторыка-культурную каштоўнасць. Ва ўсіх раёнах вобласці, у тым ліку і ў Верхнядзвінскім раёне, можна знайсці такія коды на славутасцях, або побач з імі.
Адсканіраваўшы код, можна прачытаць інфармацыю на рускай і англійскай мовах.