Дзяржаўная моладзевая палітыка з'яўляецца складовай часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь і ўяўляе сабой цэласную сістэму мер прававога, арганізацыйна-кіраўніцкага, фінансава-эканамічнага, навуковага, інфармацыйнага, кадравага характару, накіраваных на стварэнне неабходных умоў для выбару маладымі грамадзянамі свайго жыццёвага шляху, для іх адказнага ўдзелу ў жыцці і развіцці беларускай дзяржавы і грамадства.
Моладзь разглядаецца як сацыяльна-ўзроставая група насельніцтва ва ўзросце да 31 года.
Моладзевая палітыка ў Верхнядзвінскім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі», Дзяржаўнай праграмай «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2021–2025 гады і іншымі нарматыўна-прававымі актамі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі.
У Верхнядзвінскім раёне колькасць моладзі складае 2 786 чалавек, што складае каля 13,3 % ад агульнай колькасці насельніцтва раёна.