Верхнядзвінская раённая арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» – самая масавая моладзевая арганізацыя Рэспублікі Беларусь.

Задачы ГА «БРСМ» з'яўляюцца:

  • Садзейнічанне распрацоўцы ва ўстаноўленым парадку юрыдычных і сацыяльна-эканамічных гарантый правоў моладзі, якія зраўноўваюць яе магчымасці з іншымі сацыяльнымі групамі;
  • Падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • Удзел ва ўстаноўленым парадку ў распрацоўцы моладзевых праграм;
  • Выхаванне ў членаў ГА «БРСМ» патрыятызму, як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці.

Колькасць Верхнядзвінскай раённай арганізацыі ГА «БРСМ» па стане на 01.10.2024 года складае 520 чалавек, пры агульнай колькасці моладзі ў раёне ад 14 да 31 года – 2 581 чалавек.

Раённая арганізацыя ГА «БРСМ» складаецца з 51 першаснай арганізацыі. З іх - 11 у дзяржаўных установах адукацыі 10 - у сельскагаспадарчых арганізацыях і прадпрыемствах, 2 – у структурных падраздзяленнях МУС Рэспублікі Беларусь, 1 – РАНС, 1 – у памежных падраздзяленнях, 26 – у іншых прадпрыемствах і арганізацыях раёна.

Напрамкі дзейнасці арганізацыі:

  1. Беларусь – крыніца натхнення (грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі);
  2. Праца – крута! (працаўладкаванне моладзі);
  3. БРСМ: жыві ярка! (падтрымка адоранай і таленавітай моладзі);
  4. БРСМ: будзь здаровы! (здаровы лад жыцця);
  5. БРСМ: твары дабро! (валанцёрства і валанцёрскі рух ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца»);
  6. БРСМ: энергія твайго жыцця! (узаемадзеянне з партнёрскімі арганізацыямі, міжнароднае супрацоўніцтва);
  7. БРСМ: будзь з намі! (інфармацыйна-іміджавая дзейнасць);
  8. Прававое выхаванне моладзі.

Галерэя выяў

Верхнядзвінская раённая арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»