Усяго ў раёне дзейнічаюць 23 раённыя аргструктуры грамадскіх аб'яднанняў і 5 прафесійных саюзаў.

Найбольш масавымі і значнымі грамадскімі арганізацыямі ў раёне з'яўляюцца:

Верхнядзвінская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў

Кіраўнік: Хадаронак Зінаіда Ільінічна, тэл. (802151) 6-79-84

Колькасць членаў арганізацыі: больш за 6500 чал.

Створана 46 першасных арганізацый.

Мэты і задачы: сацыяльная абарона ветэранаў, паляпшэнне іх матэрыяльнага становішча, жыллёвых умоў, гандлёвага, бытавога і іншых відаў абслугоўвання, далучэнне ветэранаў да грамадскай і пасільнай працоўнай дзейнасці, удзел у правядзенні мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні помнікаў і месцаў воінскіх пахаванняў.

Верхнядзвінская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Першы сакратар РА ГА «БРСМ» - Конах Алёна Аляксандраўна

Колькасць членаў арганізацыі: 509 чалавек.

Створана 53 першасных арганізацый.

Мэты і задачы: удзел у фарміраванні і рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, падтрымка ініцыятыў, накіраваных на інтэлектуальнае; духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, а таксама на стварэнне ўмоў для развіцця творчай дзейнасці.

Верхнядзвінская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»

Старшыня: Тойранен Ірына Іванаўна, тэл. (802151) 5-35-39

Колькасць членаў арганізацыі: 350 чал.

Створана 18 першасных арганізацый

Мэтай дзейнасці Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» з'яўляецца садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Верхнядзвінская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў»

Кіраўнік: Валенцiк Міхаіл Валер'евіч, тэл. (029) 2129729

Колькасць членаў арганізацыі: 142 чал.

Створана 2 пярвічныя арганізацыі

Мэты і задачы: абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі, стварэнне інвалідам роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцяў ўдзелу ва ўсіх сферах жыцця грамадства, вырашэнне сацыяльных і бытавых праблем інвалідаў.

Верхнядзвінская раённая арганізацыя «Беларускі фонд міру»

Кіраўнік: Куўшынава Людміла Аляксандраўна, тэл. (029) 676-35-41 (Мтс), тэл. (802151) 5-38-96

Колькасць членаў арганізацыі: 300 чал.

Мэты і задачы: удзел у сацыяльных, гуманітарных, культурных і дабрачынных акцыях і праграмах раёна, клопат пра інвалідаў, ветэранаў вайны і працы, аказанне дапамогі ахвярам магчымых катастроф, аварый, стыхійных бедстваў, падтрымка адораных дзяцей і маладых талентаў.

Верхнядзвінская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»

Кіраўнік: Шыманскі Аляксандр Канстанцінавіч, тэл. (802151) 29758

Колькасць членаў арганізацыі: 45 чал.

Мэты і задачы: абарона канстытуцыйных правоў сябраў арганізацыі ў мэтах паляпшэння іх матэрыяльнага становішча, жыллёвых умоў, медыцынскага, бытавога сацыяльнага абслугоўвання, а таксама сацыяльнай абароны інвалідаў, членаў сем'яў загінуўшых і саміх ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі Афганістана і іншых краін.

Установа «Верхнядзвінская раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»

Кіраўнік: Кавалеўскі Сяргей Паўлавіч, тэл. (802151) 52168, моб. (033) 6143944 Мтс

Колькасць членаў арганізацыі: 430 чал.

Мэты і задачы: садзейнічанне дзяржаўным органам, прадпрыемствам, арганізацыям і грамадзянам у ахове флоры і фауны, рацыянальным выкарыстанні дзяржаўнага паляўнічай фонду, арганізацыя і вядзенне паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі і турызму.

Верхнядзвінская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Кіраўнік: Шышко Аксана Іванаўна, Тэл. (02151) 6 79 00

Колькасць членаў арганізацыі: каля 2010 чал.

Першасных арганізацый: 51

Мэты і задачы: атрымлівае і размяркоўвае гуманітарную дапамогу, аказвае лячэбна-сацыяльную дапамогу бежанцам, асобам, якія шукаюць прытулку, удзельнічае ў санiтарнай асвеце i навучаннi насельнiцтва аказанню першай медыцынскай дапамогi i ажыццяўленню догляду хворых на хаце, стварае адпаведныя службы і вядзе падрыхтоўку кадраў для гэтай дзейнасці.

Верхнядзвінская раённая арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»

Кіраўнік: Міронава Ганна Васільеўна, тэл. (802151) 5-73-44

Колькасць членаў арганізацыі: 175 чал.

Першасных арганізацый: 12

Мэты і задачы: садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын, забеспячэнні годнага становішча жанчын у грамадстве, стварэнне працоўных месцаў для працаўладкавання жанчын, ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці, аказанне дапамогі маламаёмасным сем'ям, адзінокім і састарэлым грамадзянам.

Верхнядзвінская раённая  арганізацыя Грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя»

Кіраўнік: Карнякова Валянціна Мікалаеўна, (802151) 62572

Колькасць членаў арганізацыі: 1313 чалавек ва ўзросце 7-14 гадоў

Колькасць піянерскіх дружын: 11

Мэта ГА "Брпа " - дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сваёй сям'і, Радзіме.

Грамадскія арганізацыі