Гісторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынікаў і сведчанняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцця народа Беларусі, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях.

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны - напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сістэму арганізацыйных, прававых, эканамічных, матэрыяльна-тэхнічных, навуковых, інфармацыйных і (або) іншых мер, накіраваных на вылучэнне культурных каштоўнасцей для надавання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, надаванне культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улік, захаванне, аднаўленне, утрыманне і выкарыстанне гісторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах зберажэння і памнажэння гісторыка-культурнай спадчыны і стварэння ўмоў для яе перадачы наступным пакаленням.

Артыкулам 83 Кодэкса вызначаны віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, да якіх адносяцца

  • Дакументальныя помнікі - акты дзяржаўных органаў, іншыя пісьмовыя, графічныя і аўдыёвізуальныя дакументы, у тым ліку старажытныя і іншыя рукапісы, архіўныя дакументы, рэдкія друкаваныя выданні;
  • Запаведныя мясціны - тапаграфічна азначаныя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам або чалавекам і прыродай;
  • Помнікі археалогіі - археалагічныя аб'екты і археалагічныя артэфакты;
  • Помнікі архітэктуры - капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), асобныя або аб'яднаныя ў комплексы і ансамблі, аб'екты народнага дойлідства, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з названымі аб'ектамі творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;
  • Помнікі гісторыі - капітальныя будынкі (будынкі, збудаванні), іншыя аб'екты, тэрыторыі, якія звязаны з найважнейшымі гістарычнымі падзеямі, развіццём грамадства і дзяржавы, міжнароднымі адносінамі, развіццём навукі і тэхнікі, культуры і побыту, палітычнымі, дзяржаўнымі, ваеннымі дзеячамі, дзеячамі навукі, літаратуры, культуры і мастацтва;
  • Помнікі горадабудаўніцтва - забудова, планавальная структура забудовы або фрагменты планавальнай структуры забудовы населеных пунктаў з культурным пластом. Помнікі горадабудаўніцтва з'яўляюцца комплексамі гісторыка-культурных каштоўнасцей;
  • Помнікі мастацтва - творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога і іншых відаў мастацтваў.

Гісторыка-культурныя каштоўнасці дзеляцца на катэгорыі ў адпаведнасці з іх адметнымі духоўнымі, мастацкімі і (або) дакументальнымі вартасцямі і ў залежнасці ад іх значнасці (сусветная, міжнародная, нацыянальная, для асобнага рэгіёна Рэспублікі Беларусь).

Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці дзеляцца на наступныя катэгорыі

  • Катэгорыя «0» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія маюць сусветную значнасць і ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны або Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай;
  • Катэгорыя «1» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія маюць міжнародную значнасць;
  • Катэгорыя «2» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія маюць нацыянальную значнасць;
  • Катэгорыя «3» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія маюць значнасць для асобнага рэгіёна Рэспублікі Беларусь;
  • Без катэгорыі - матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія ўваходзяць у склад комплексу, ансамбля, камплекта, калекцыі матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, але якім асобна не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці дзеляцца на наступныя катэгорыі:

  • Катэгорыя «а» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўныя і нязменныя;
  • Катэгорыя «Б» - гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія цалкам або часткова адноўлены (зафіксаваны) на другасным матэрыяле або аб'ектыўна з цягам часу могуць змяняцца.

Таксама на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна пад аховай знаходзяцца 3 нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці:

  • Традыцыйная страва «Клёцкі з «душамі» Віцебскай вобласці (катэгорыя «а»);
  • Традыцыйная тэхналогія спіральнага пляцення (катэгорыя «а»);
  • Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны (катэгорыя «Б»);
Гісторыка-культурная спадчына