У мэтах рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» (у рэдакцыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 2018 г. № 1) рашэннем Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) ад 26 красавіка 2018 года № 463 у раёне створана пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Верхнядзвінскага раёна.
Пасяджэнні камісіі праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей двух разоў на месяц па адрасе: г.Верхнядзвінск, вул.Кааператыўная, 1, кабінет № 6 (першы паверх), у другі і чацвёрты аўторак кожнага месяца з 10-00 да 11-00.
Палажэнне аб пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва
Склад пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва
Графік правядзення ў красавіку – чэрвені 2026 года пасяджэнняў
пастаянна дзеючых камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта
|
Раён, горад |
Дата пасяджэння |
|
Верхнядзвінскі раён |
14 красавіка і 28 красавіка 2026 года 12 мая і 26 мая 2026 года 9 чэрвеня і 23 чэрвеня 2026 года |
|
Старшыня камісіі |
Козел Ірына Францаўна |
|
Сакратар камісіі |
Ефіменка Вераніка Паўлаўна |
|
Паштовы, электронны адрасы камісіі |
Г. Верхнядзвінск, вул. Кааператыўная, д. 1 |
«Увага!!! З 01.01.2026 г. Новы адрас электроннай пошты»
Са спісу працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, выключаюцца грамадзяне пры іх звароце ў камісію і прад'яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць.