У Дзень Канстытуцыі маладыя жыхары Верхнядзвінска атрымаюць пашпарты
Па традыцыі напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раёне, як і па ўсёй краіне, 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты ва ўрачыстай абстаноўцы атрымліваюць свой самы першы важны дакумент – пашпарт.
Гэта мерапрыемства праходзіць у рэспубліцы ў рамках акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!».
Сярод тых, для каго Год міру і стваральнай працы запомніцца яшчэ і крокам у дарослае жыццё, – навучэнцы сярэдняй школы №2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М. В. Троян Ілья Агіевіч, Анастасія Катаева і Данііл Гірдзюк.
Анастасія – не толькі актыўны ўдзельнік інтэлектуальных конкурсаў «Вясёлка», «Кенгуру», «Коласок», «Зорная падарожжа» і харэаграфічнага калектыву «Ярыца», але і прызёр раённага этапу ваенна-патрыятычнай гульні «Арляня». Яна – пераможца раённых спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы і «Снежны снайпер».
Добрыя спартыўныя дасягненні паказвае і Данііл Гірдзюк – займаецца ў футбольнай камандзе Верхнядзвінскай ДЮСШ. У асабістай скарбонцы – 15 медалёў розных ступеняў. Хлопец з’яўляецца выдатнікам вучобы, удзельнікам і прызёрам дыстанцыйных алімпіяд па розных школьных прадметах. У 6 класе стаў пераможцам раённай алімпіяды па рускай мове.
Ілья Агіевіч актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці класа, удзельнік Ганаровай варты раённых патрыятычных мерапрыемстваў.
Атрымаўшы пашпарт, хлопцы і дзяўчаты сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Новы дакумент – не проста пасведчанне асобы, але і сур’ёзная адказнасць.
Вучнёй, мэтанакіраванасцю яны даказваюць, што з’яўляюцца годнымі грамадзянамі нашай краіны.
Крыніца: d-p.by