Дан старт проекту «Выбираем студотряд!»

Дадзен старт праекту «Выбіраем студатрад!»

Дадзен старт рэспубліканскаму моладзевым прамо-праекту «Выбіраем студатрад».

Яго мэтай з'яўляецца інфармаванне патэнцыйных байцоў студатрадаў аб напрамках, праектах і магчымасцях працаўладкавання.

На базе Валынецкай сярэдняй школы навучэнцы старэйшых класаў, а таксама васьмікласнікі, якім споўнілася 14 гадоў, сустрэліся з першым сакратаром РК БРСМ Аленай Конах. Разам паглядзелі прэзентацыю аб тым, як працавалі іх папярэднікі ў сельскагаспадарчых арганізацыях нашага раёна, а таксама студатрадах Віцебскай вобласці.

Госцем «адкрытага дыялогу» стала Наталля Кароткая, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці райвыканкама. Наталля Іванаўна расказала аб тым, як сама працавала ў студэнцкія гады, на што патраціла першы працоўны заробак, а таксама падзялілася меркаваннем аб тым, наколькі складанай, але і плённай з'яўляецца праца работнікаў сельскай гаспадаркі.

Хлопцы пыталіся ў госцi, якую канкрэтную дапамогу яны могуць аказаць, працуючы ў студатрадах сельгаспрадпрыемстваў, цікавіліся, якімі якасцямі павінен валодаць баец.

У рамках сустрэчы працягнута рэалізацыя праекта «Роднае-народнае»: Алена Конах пачаставала хлопцаў прысмакамі беларускіх вытворцаў. Пад гітару ўсе разам выканалі песню БСА.

Магчымасць зарабіць у летні перыяд уласныя кішэнныя грошы натхніла хлопцаў. Ахвотныя запоўнілі анкеты.

– Такія сустрэчы сталі традыцыйнымі, – адзначыла Алена Конах. – З сельскагаспадарчымі арганізацыямі ў нас наладжана супрацоўніцтва: хлопцы прыоб'юцца да карыснай працы, а працадаўцы даюць ім магчымасць зарабіць, навучыцца працаваць у камандзе, быць адказнымі. Сёлета нас гатовыя прыняць ААТ «Шайцерава», «Прудзінкі» і «Белькаўшчына».

Крыніца: d-p.by

Дадзен старт праекту «Выбіраем студатрад!»