Моладзевы квест "Пазнай Верхнядзвіншчыну", прысвечаны Сусветнаму дню турызму, прайшоў у мінулую пятніцу
Спаборніцкая праграма раённага квесту складалася з 5 пікетаў, размешчаных у цэнтральнай частцы горада. На кожнай станцыі камандзе было прапанавана адказаць на пытанні. Камандамі-ўдзельнікамі мерапрыемства сталі: ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В. Траян», ААТ «Інвет», ДУСУ «Верхнядзвінская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву». Перамогу атрымала каманда сярэдняй школы №2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В. Траян. Усе каманды ўдзельнікаў атрымалі станоўчыя эмоцыі, памятныя прызы ад арганізатараў і новыя веды.