Працоўны фотафакт: працуе студатрад!
З 10 верасня на ўгоддзях ААТ "Нурава" працуе сельскагаспадарчы атрад «Прарыў імя Маці-Гераіні Д.Мелешка» установы адукацыі «Полацкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Радуе, што многія студатрадаўцы - навучэнцы Полацкага каледжа - ураджэнцы нашага раёна! Поспехаў у працы і годнай аплаты працы пажадаем хлопцам!