13 верасня дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна прыняла ўдзел у міжраённым маладзёжным форуме "#Час быць разам".
Месцам правядзення форуму і старту аўтапрабегу стаў хутар Дзісненскі рубяж. Узначаліла дэлегацыю Ірына Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў. Моладзь раёна прадстаўлена членамі Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў на чале са старшынёй Іванам Грынько.