30 жніўня ў г.Наваполацк прайшоў вялікі летні фестываль "МАСТ", прысвечаны Дню народнага адзінства
У праграме фестывалю праходзіў турнір па сілавым дваяборстве (падцягванні, адцісканні), у якім прынялі ўдзел верхнядзвінскія спартсмены і заваявалі прызавыя месцы.
Сініца Максім, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай рабоце ДУ "Верхнядзвінскі ФСК", заняў 2 месца, у ўзроставай катэгорыі 19 гадоў і старэйшыя Барташэвіч Ілья - 2 месца, у ўзроставай катэгорыі 14-18 гадоў.
Віншуем з перамогай!