SuperПРАФІ жывуць у Верхнядзвінскім раёне
20 жніўня таленавітыя і яркія прадстаўнікі моладзі сабраліся на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу маладых работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў адукацыі "SuperПРОФІ-2025".
Нашы ўдзельнікі:
Аляксандр Мінчанка, супрацоўнік Верхнядзвінскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС,
Вераніка Вабішэвіч - намеснік дырэктара Верхнядзвінскага ТЦСАН,
Святлана Несцярэнка - педагог-псіхолаг дзіцячага сада N4 нашага горада.
Па выніках праведзенай конкурснай праграмы вызначыўся пераможца. Ім стала Святлана Несцярэнка, педагог-псіхолаг дзіцячага сада N4.
Акрамя таго, кожны з удзельнікаў стаў пераможцам у сваёй намінацыі - "Super ПРОФІ ў сферы аховы і бяспекі", "Super ПРОФІ ў сферы адукацыі і навукі", "Super ПРОФІ ў сферы сацыяльнай абароны".
Асаблівыя словы падзякі арганізатары выказваюць артыстам і работнікам раённага цэнтра культуры за выдатнае правядзенне і напаўненне мерапрыемства, а таксама старшыні раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Тойранен І. І. за прадастаўленыя салодкія падарункі для ўдзельнікаў.