Адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Я патрыёт сваёй краіны»
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу ”Я патрыёт сваёй краіны“, які праводзіцца ў рамках беларуска-расійскага праекта ”Цягнік Памяці“.
Мэта конкурсу — распаўсюджванне вопыту паспяховай працы юных лідараў.
У раённым этапе конкурсу прынялі ўдзел 6 навучэнцаў 10-х класаў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай, грамадскай, спартыўнай, валанцёрскай дзейнасці, лідары вучнёўскага самакіравання, актывісты грамадскага аб’яднання ”Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“.
Удзельнікі конкурсу павінны былі выканаць 5 заданняў: у візітцы расказаць пра сябе, свае дасягненні, пра сваю сям’ю, сяброў, хобі, захапленні; прывесці прыклады праектаў, у якіх прымалі ўдзел; падзяліцца лайфхакамі, якія выкарыстоўваюць у вучобе, грамадскай і паўсядзённай жыцця для дасягнення мэт.
Па выніках працы 1 месца заняла Шкіндзер Дар’я, навучэнка Верхнядзвінскай гімназіі, 2 месца – Фёдараў Уладзіслаў, навучэнец сярэдняй школы №2 г.Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза М.В.Траян, 3 месца заняла Літвінава Вікторыя, навучэнка Асвейскай сярэдняй школы.
Усім удзельнікам уручаны Сертыфікаты і кнігі пра Верхнядзвінскі раён ”Жамчужына беларускай поўначы“.
У лютым 2023 года Дар’я прыме ўдзел у абласным этапе конкурсу. Жадаем паспяховага выступлення!
ТК «Верхнядзвінскі раён»
Крыніца: www.d-p.by