Маладыя жыхары Верхнядзвінскага раёна – удзельнікі "Вішнёвага фестывалю" у г.Глыбокае.
18 ліпеня дэлегацыя раёна прымала ўдзел у маладзёжным міжнародным форуме "Вішнёвы фармат", наведала сквер маладых сем'яў і рэзідэнцыю Вішнёвай каралевы, дзе пакінула ягадны след: хлопцы і дзяўчаты пасадзілі дрэва ад імя свайго раёна!
Скончылася праграма форуму выставай японскай культуры і традыцый і этна-вечарынай. Акрамя таго, верхнядзвінскія ўдзельнікі адзначаны прызамі за самыя арыгінальныя пытанні.