Што такое лета? Гэта студэнцкія атрады!
Сёння мабільная група на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Андрэевай сустрэлася з байцамі студэнцкіх атрадаў
"Эколагі" імя Героя Савецкага Саюза М.В. Траян, створаны на базе ЖЭУ,
"Экалагічны патруль" імя Героя Савецкага Саюза І. М. Кобзуна, размешчаны на тэрыторыі Верхнядзвінскага лясніцтва. Удзельнікі мабільнай групы даведаліся пра ўмовы працы, аплаты і арганізацыі вольнага часу ў хлопцаў і замацаваных за імі работнікаў устаноў. Молодость, свежае паветра, дружная кампанія, стымул у выглядзе заробку, частковая занятасць, бачныя вынікі сваёй працы - ці не залог паспяховага працоўнага старту?