Працягнуўся марафон маладзёжных мерапрыемстваў квэстам "Горад над Дзвіной", арганізаваным для дзяцей з лагера працы і адпачынку Прыдзвінска-Бараўлянскай сярэдняй школы.
Выхаванцы ўспаміналі факты гістарычнага мінулага нашага раёна, супастаўлялі сучасныя беларускія брэнды і прадукцыю, якую яны вырабляюць, збіралі элементы пазлаў сімволікі раёна і дзяржавы. Лепшыя ўдзельнікі адзначаны невялікімі падарункамі РК ГА "БРСМ" і аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.