Сёння моладзь Верхнядзвінска прымае ўдзел у міжраённым маладзёжным аўтапрабегу, прысвечаным Дню усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
Удзельнікі аўтапрабегу — члены моладзевых Саветаў пры Верхнядзвінскім, Мёрскім, Глыбокскім і Наваполацкім Саветах дэпутатаў. Дэлегацыю ад Верхнядзвінскага раёна прадстаўляюць члены Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў, члены ГА "БРСМ", прадстаўнікі дэпутацкага корпуса.
Узначальвае дэлегацыю старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел. Першай кропкай, дзе аддало даніну памяці маладое пакаленне, стаў мемарыяльны комплекс "Урочышча Барок". Мемарыяльны комплекс прысвечаны 27 000 савецкім і італьянскім ваеннапалонным — ахвярам канцлагера ў Беразвеччы. У Мёрскім раёне дэлегацыі ўдзельнікаў, кіраўніцтва Мёрскага раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый усклалі кветкі да памятнага знака ў гонар воінаў і партызан, якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Наступнай кропкай на маршруце міжраённага маладзёжнага аўтапрабегу стаў Верхнядзвінск. Жыхары горада сустрэлі ўдзельнікаў у гарадскім скверы, дзе пасля прайшоў мітынг ля мемарыяла "Памяць". З прывітальным словам да прысутных звярнулася Ірына Францаўна Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў. Хвіліна маўчання і ўскладанне кветак завяршылі мерапрыемства. Далей аўтапрабег накіруецца ў г. п. Баравуха.