Раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла-2025"
8 чэрвеня ў аг. Леанішэна 3 маладыя, таленавітыя сем'і - Андрушонак, Івановых і Марозька - змагаліся за званне лепшай.
Конкурсная праграма складалася з 7 этапаў: відэаролікаў-прэзентацый, "Хлеб-усяму галава", "Запрашаем да нас!", "Па дровы", "Па газоне", "Сельскагаспадарчай эстафеты" і "Дранікі на калодзе".
Ацэньвала выступленне сем'яў кампетэнтнае журы на чале з Віталем Лаўрынавым, старшынёй раённага выканаўчага камітэта, і Ірынай Козел, старшынёй раённага Савета дэпутатаў.
Добры настрой прысутным стварылі творчыя калектывы і салісты раённага цэнтра культуры, Леанішэнскага і Валынецкага СДК, падрыхтаваўшы музычную праграму. Па выніках конкурснай праграмы перамогу атрымала сям'я Івановых, якая прадстаўляла Боркавіцкі сельсавет. Сем'і Андрушонак і Марозька адзначаны перамогамі і прызамі ў асобных намінацыях.