Каля 300 юных талентаў з розных рэгіёнаў Беларусі прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Творчасць для клімату, для ўстойлівага міру".
Конкурс быў арганізаваны ў рамках праекта "Кліматычная адукацыя ў мэтах прасоўвання ЦУР і прасоўвання кліматычнага парадку дня ( Кліматычная скрыначка)", які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі і рэалізуецца праграмай ААН у Беларусі, пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыйны партнёр конкурсу - установа адукацыі "Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства".
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў прайшло 3 чэрвеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.
У дадзеным конкурсе навучэнец "Коханавіцкай сярэдняй школы Верхнядзвінскага раёна" Ісакаў Кірыл заняў 2 месца ў намінацыі "Лепшая казка пра клімат удзельнікаў ва ўзросце 12-14 гадоў". Віншуем!