Верхнядзвінск турыстычны.
29 мая стартаваў раённы турыстычны злёт моладзі ў в. Лесна. 4 каманды-ўдзельніцы пазмагаюцца за званне лепшай. Гэта спартсмены з Інвета, Верхнядзвінскага масласырзавода, Антанова-Агра і Луначарскага сацыяльнага пансіяната "Сямейны утульны дом".
У афіцыйным адкрыцці і ўшанаванні лепшых працоўных калектываў у межах кругласутачнай спартакіяды ўдзел прыняла Таццяна Севалкіна, намеснік старшыні райвыканкама. Пасля прадстаўнікі каманд накіраваліся на мітынг, каб ушанаваць памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Па выніках конкурсных выпрабаванняў перамогу атрымала каманда "Луначарыкі", якая прадстаўляла Луначарскі сацыяльны пансіянат "Сямейны утульны дом". На другім месцы спыніліся турысты з "Антанова-Агра". Трэцяй стала каманда Верхнядзвінскага масласырзавода. Віншуем пераможцаў і прызёраў!