Пасяджэнне прэзідыума Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў шостага склікання прайшло на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Т.Хадкевіча.
Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Францаўна Козел і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Фёдараўна Андрэева. Са справаздачай аб праведзенай рабоце гэтага органа маладзёжнага самакіравання выступіў яго старшыня Іван Грынько.
Аб дзейнасці Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь расказала Вікторыя Ялавік. Ірына Францаўна падвяла вынікі сустрэчы, станоўча ацаніўшы работу новага склікання. Старшыня раённага Савета дэпутатаў пажадала не зніжаць тэмпаў, а ўпэўнена рэалізоўваць свае ініцыятывы на карысць роднай зямлі.