«Круглы стол» на тэму «Маладыя людзі і сямейныя каштоўнасці» прайшоў 14 мая на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Т. Хадкевіча
З выпускнікамі сярэдняй школы №2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза Н.В.Троян аб сямейных традыцыях, каштоўнасці шлюбу і моладзевых сямейных праектах і мерапрыемствах, якія рэалізуюцца на тэрыторыі раёна, гаварылі начальнік аддзела ЗАГС Алена Кортэнка, настаяцель Свята-Ефрасіннеўскай царквы ў в.Бароўка протаіерэй Уладзімір Лешкевіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Алена Шыпіла.
Галоўны вывад па выніках сустрэчы, зроблены ўдзельнікамі: сям'я - вялікі дар звыш і вялікая каштоўнасць.
Фота газеты "Дзвінская праўда"