Команда Верхнедвинского района принимала участие в XVI Новополоцком открытом городском фестивале строя и песни "Победные марши", посвящённом 80-летию Победы в Великой Отечественной войне

Каманда Верхнядзвінскага раёна прымала ўдзел у XVI Наваполацкім адкрытым гарадскім фестывалі строю і песні "Пераможныя маршы", прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каманду падрыхтавалі кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні ўстаноў адукацыі раёна Шыпіла А.В. і Шыпіла А.А. Зусім хутка вызначацца найлепшыя сярод 28 каманд.

Віншуем хлопцаў Верхнядзвінскай гімназіі ім. І. А. Макеенка, Прыдзвінска-Бараўлянскай сярэдняй школы і іх кіраўнікоў - Шыпіла А. В. і Шыпіла А. А. - з паспяховым выступленнем у XVI Наваполацкім адкрытым фестывалі строю і песні "Пераможныя маршы". Каля 700 удзельнікаў, з якіх 250 запрошаных у складзе каманд, былі задзейнічаны ў рамках фестывалю. Спаборніцтвы праходзілі ў 3 намінацыях. Усе каманды адзначаны ўзнагародамі.
Як адзначыў Аляксандр Шыпіла, "такiя фестывалi не толькi рыхтуюць хлопцаў да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь у будучынi, але i выхоўваюць патрыятызм i павагу да дзяржаўных сiмвалаў. Мы
удзячныя арганізатарам за запрашэнне на фестываль. Наша каманда не саступала сваім аднагодкам з Полацка, Віцебска па ўзроўні падрыхтоўкі.
Ганарымся нашымі хлопцамі"!

Каманда Верхнядзвінскага раёна прымала ўдзел у XVI Наваполацкім адкрытым гарадскім фестывалі строю і песні "Пераможныя маршы", прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.