В г. Полоцк стартовал межрайонный патриотический велопробег "Дорогами Победы

У г. Полацк стартаваў міжраённы патрыятычны велапрабег "Дарогамі Перамогі"

У г. Полацк стартаваў міжраённы патрыятычны велапрабег "Дарогамі Перамогі", у якім узялі ўдзел выхаванцы і працоўны калектыў Полацкай СДЮШАР № 2 на чале з дырэктарам, Сіняўскім Леанідам Мікалаевічам, нашым земляком, ураджэнцам аг.Сар'я.

Маршрут удзельнікаў праходзіў па наступных пунктах: г.Полацк - г.Наваполацк - Верхнядзвінскі раён (в.Зялькі - аг.Шайцерава - в.Цясты) - г. Верхнядзвінск - в.Вустье - аг.Сар'я.
У гарадскім скверы ля мемарыяла "Памяць" супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Аляксандр Вашкель расказаў удзельнікам велапрабегу пра гісторыю вызвалення Верхнядзвіншчыны, пазнаёміў з гісторыяй стварэння мемарыяла.
Ускладанне кветак і агульнае фота завяршылі праграму сустрэчы.

У г. Полацк стартаваў міжраённы патрыятычны велапрабег "Дарогамі Перамогі"