25 тысяч на добраўпарадкаванне "думкавага" гарадскога парка атрымае навучэнец Боркавіцкай сярэдняй школы
Яраслаў Старасценкаў - аўтар шматлікіх навукова-практычных прац, удзельнік беларуска-кітайскага моладзевага форуму «Новыя гарызонты – 2024». Згодна з распрацоўкай Яраслава, у ім будуць устаноўлены «разумныя» лаўкі з зараднымі станцыямі для тэлефонаў, электрасамакатаў і ровараў. З дапамогай інтэрактыўнага гіда, смартфонаў і ўсталяванага QR-кода адпачывальнікі змогуць атрымаць інфармацыю аб славутасцях краю, падзеях Вялікай Айчыннай вайны, помніках баявой славы ў аўдыё- і відэафармаце на беларускай, рускай і англійскай мовах. У праекце «100 ідэй для Беларусі» хлопец прапанаваў выкарыстоўваць сонечную энергію для забеспячэння поўнага цыклу працэсаў на МТК. Па матэрыялах газеты "Віцебскія весці"