Молодежная ярмарка вакансий прошла в районном центре культуры.

Моладзевы кірмаш вакансій прайшоў у раённым цэнтры культуры.

З вакансіямі ў летні перыяд падлеткаў знаёмяць прадстаўнікі Верхнядзвінскага ГРУПП ЖКГ, сельскагаспадарчых арганізацый. Аб перавагах працы ў студатрадах расказала першы сакратар Верхнядзвінскага РК ГА "БРСМ" Алена Конах.

Агульную каардынацыю працы кірмашу ажыццяўлялі супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама. Таксама намеснік начальніка ўпраўлення Наталля Вадалазава адказала на ўсе хвалюючыя будучых работнікаў пытанні.

Галерэя выяў

Моладзевы кірмаш вакансій прайшоў у раённым цэнтры культуры.