Папаўненне ў шэрагах Саюза моладзі
Навучэнцы сярэдняй школы №2 г.Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза Н.В.Троян ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі з рук першага сакратара райкама ГА "БРСМ" Алёны Конах маладзёжныя білеты
Хлопцы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб тым, што вельмі гэтага моманту чакалі, перажывалі. Алёна Конах пажадала хлопцам дзейнічаць, рэалізоўваць сябе, актыўна і ярка ўдзельнічаць у мерапрыемствах Саюза моладзі.