Состоялась профориентационная встреча учащихся 10 класса ГУО «Кохановичская средняя школа Верхнедвинского района» с директором КУПСХП «Кохановичи» Лобырем И.П.

Адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 10 класа ДУА «Коханавіцкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» з дырэктарам КУПСХП «Коханавічы» Лобарам І.П.

Мэтай сустрэчы стала арыентацыя выпускнікоў аграрных класаў на паступленне ва ўстановы аграрнага профілю, у тым ліку на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Іван Пятровіч азнаёміў навучэнцаў агракласа з найбольш запатрабаванымі ў гаспадарцы прафесіямі. Таксама кіраўнік акцэнтаваў увагу на магчымасці атрымання мэтавых накіраванняў ад сельгаспрадпрыемства на ўзаемавыгадных умовах, уключаючы даплату да стыпендыі і гарантаваныя працоўныя месцы пасля заканчэння вучобы. Хлопцы даведаліся і пра тое, як і дзе сёння працуюць маладыя спецыялісты, якая ў іх заработная плата і на якія льготы яны могуць разлічваць.

Галерэя выяў

Адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 10 класа ДУА «Коханавіцкая сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна» з дырэктарам КУПСХП «Коханавічы» Лобарам І.П.