Районный конкурс знаменных групп

Раённы конкурс сцяганосцаў

На базе Верхнядзвінскай гімназіі імя І. А. Макеенка прайшоў раённы конкурс сцяганосцаў.

12 каманд прадставілі ўсе сярэднія і базавыя ўстановы адукацыі Верхнядзвіншчыны. Галоўным суддзёй спаборніцтваў стаў падпалкоўнік Дзяніс Уладзіміравіч Мілінчук, ваенны камісар Верхнядзвінскага раёна. Па выніках выканання конкурсных элементаў перамога дасталася сцяганосцам Прыдзвінска-Бароўскай сярэдняй школы. Другімі сталі прадстаўнікі сярэдняй школы №2 імя Героя Савецкага Саюза М.В. Траяна і Верхнядзвінскай гімназіі імя І. А. Макеенка. На трэцім месцы апынуліся каманды Шайцяроўскай і Боркавіцкай сярэдніх школ. Віншуем пераможцаў і прызёраў!

Галерэя выяў

Раённы конкурс сцяганосцаў