Для моладзевай аўдыторыі раёна прайшоў круглы стол "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа".
У рабоце прынялі ўдзел спікеры: Ірына Францаўна Козел, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Наталля Фёдараўна Андрэева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
Мадэратарам мерапрыемства была Алена Шыпіла, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.
У ходзе работы моладзь даведалася аб стварэнні Канстытуцыі ў суверэннай Беларусі, наступных зменах і дапаўненнях. На асабістым вопыце спікеры расказалі аб жыцці ў пачатку 90-х гг. мінулага тысячагоддзя.
Топ-3 парады ад спікераў:
Не баяцца ісці наперад, пераадольваючы цяжкасці, не здавацца ніколі!
Паважаць і ведаць гісторыю роднай зямлі, берагчы мір.
Перадаць сваім дзецям і ўнукам прымножаныя каштоўнасці мінулых пакаленняў.
Па выніку мерапрыемства ўсім удзельнікам падарылі кнігі Асноўнага Закона краіны і зрабілі фота.