У мэтах ваенна-прафесійнай арыентацыі і папулярызацыі ваеннай службы, адміністрацыяй ДУА "Асвейская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна", ваенным камісарыятам Верхнядзвінскага раёна і камандаваннем воінскай часці 5530 унутраных войскаў МУС РБ
У мэтах ваенна-прафесійнай арыентацыі і папулярызацыі ваеннай службы адміністрацыяй ДУА "Асвейская сярэдняя школа Верхнядзвінскага раёна", ваенным камісарыятам Верхнядзвінскага раёна і камандаваннем воінскай часці 5530 унутраных войскаў МУС РБ арганізаваны дзень адкрытых дзвярэй для навучэнцаў школы.
Дзецям прадэманстравана праца службовых сабак па пошуку людзей, арганізавана выстава ўзбраення. Навучэнцы азнаёмлены з побытам вайскоўцаў, выканалі стрэльбы ў электронным ціры, атрымалі магчымасць пакіраваць дронам!