17 студзеня на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі адбыўся АДКРЫТЫ ДЫЯЛОГ
«Час тваіх магчымасцей» Экспертамі выступілі:
✔️ старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Васіль Шылаў;
✔️ начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Наталля Андрэева;
✔️1-ы сакратар Верхнядзвінскай РА ГА «БРСМ» Алена Конах;
✔️старшыня Маладзёжнай палаты пры Верхнядзвінскім раённым Савеце дэпутатаў 6 склікання Іван Грынько;
✔️ член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь 3 склікання, намеснік старшыні Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў Вікторыя Ялавік.
Моладзь задала важныя пытанні аб развіцці інфраструктуры раёна, удзеле ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, абумоўленасці моладзі, ролі сацыяльных сетак у сучасным жыцці.