16 студзеня ў Віцебску стартаваў абласны форум моладзі "Час тваіх магчымасцей"
У працы форуму бярэ ўдзел каля 500 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Праграма форуму ўключае ў сябе адукацыйную праграму, сустрэчы з экспертамі, бізнес-супольнасці, канцэртна-забаўляльную праграму, правядзенне абласной прэміі БРСМ "Дасягненне". Удзел у мерапрыемстве бярэ і дэлегацыя Верхнядзвінскага раёна. Жадаем плённай працы нашым маладым работнікам.