Областной форум «Выборы 2025: молодёжный электорат» проходит на базе Бегомльского лесхоза

Абласны форум «Выбары 2025: маладзёжны электарат» праходзіць на базе Бегамльскага лясгаса

Яго ўдзельнікі – моладзь галіны лясной гаспадаркі Віцебшчыны і арганізацый, якія ўваходзяць у склад Віцебскага абласнога прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання вобласці. Удзельнікаў мерапрыемства чакала шырокая праграма:

✅ азнаямленне з працай дрэваапрацоўчага цэха Бегамльскага лясгаса,

✅ экскурсія ў Музей Народнай славы, наведванне мемарыяльнага комплексу "Шунеўка", этнаграфічнай сядзібы "Вяцера" і Докшыцкага Дома рамёстваў.

✅ Дыялогавая пляцоўка з удзелам Першага намесніка Міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Драгуна, генеральнага дырэктара Віцебскага ДВА "ЛПВА" Юрыя Ліпскага, старшыні абласной арганізацыі галіновага Прафсаюза Аксаны Пашкевіч і запрошаных спікераў.

Ад Верхнядзвінскага раёна ўдзел прынялі

✅ Дар'я Тадэушаўна Рагіла, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса,

✅ Дзіяна Скіпор, інжынер па лесакарыстанні, сакратар ППО ГА "БРСМ",

✅ Сяргей Мелешка, начальнік аховы лесу.

Прыемным момантам стала віншаванне з Днём нараджэння інжынера па лесакарыстанні Дзіяны Скіпор ад Першага намесніка Міністра лясной гаспадаркі Драгуна Аляксандра Мікалаевіча і генеральнага дырэктара ДВА "ЛПВА" Ліпскага Юрыя Мікалаевіча.

Галерэя выяў

Абласны форум «Выбары 2025: маладзёжны электарат» праходзіць на базе Бегамльскага лясгаса